Больш за 70 працэнтаў працуючых у беларускіх СМІ – жанчыны



Больш за 70 працэнтаў працуючых у беларускіх СМІ – жанчыны. Такую лічбу агучыў у сваім даследаванні «Гендэр у медыйным ландшафце Беларусі» шведскі медыя інстытут FOJO.  Вынікі даследавання і кнігу пад адпаведнай назвай  прадстаўнікі інстытута прэзентавалі  ў Прэс-клубе Беларусі.

Па словах каардынатаркі даследавання, прадстаўніцы FOJO Агнеты Сэдэрберг Якабсон, пры працы з беларускімі журналістамі  яе здзівіла тое, што большасць з іх лічыць, што ў Беларусі не існуе ўвогуле гендэрных праблем.

— Я думаю, што гэта вельмі актуальна, бо такіх дадзеных раней не было. Гэта зусім новыя звесткі і вельмі важныя. Але гэтага не дастаткова, трэба працягваць даследаванні далей.

 

Паводле Агнеты Сэдэрберг Якабсон, падобныя гендэрныя даследаванні ўжо праведзеныя ў чатырох краінах: Бірме, Самалі, Расеі і Беларусі. Даследаванне не акадэмічнае, але яно дазваляе зрабіць пэўныя высновы.

 

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя