„Брудныя” джынсы за 400 даляраў ад Nordstrom



Амерыканская сетка крам Nordstrom у красавіку пачала прадаваць вельмі брудныя джынсы. За 425 даляраў!

Па задуме вытворцы, запэцканыя джынсы павінны паказаць, што іх уладальнік не баіцца бруднай працы. Прычым „бруд” на штанах фальшывы і змыць яго нельга.

З канкурэнтаў вырашыў пакпіць і брэнд спартыўнага адзення Reebok. Кампанія размясціла ў інтэрнэт-краме потную футболку – за тыя ж 425 даляраў!

Прадстаўнік Reebok паведаміў Mashable, што пастаўшчыкамі поту для футболак з’яўляюцца супрацоўнікі галаўнога офіса кампаніі ў горадзе Кантон (штат Масачусэтс). „Мы ўпарта працуем, каб даць вам потную футболку, якая выглядае і пахне так, нібы вы займаліся спортам”, – адзначылі ў Reebok.

meduza.io