Брытанская спявачка праспявала ўкраінскую калядку „Щедрик”



Вядомая брытанская спявачка Кеці Мелуа ў суправаджэнні грузінскага хору The Gori Women Choir ў эфіры тэлеканала BBC выкананала ўкраінскую калядную песню „Щедрик”.

У сеціве быў апублікаваны відэа-фрагмент з прамога эфіру BBC. Адметна, што гэта ўкраінская калядка вядомая ва ўсім свеце як Carol of the Bells, аднак Мелуа праспявала яе на мове арыгінала. „Щедрик” дастаткова папулярная калядка ў ЗША, дзе ўпершыню яе выканалі ў 1921 годзе на карцэрце ў Карнэгі Холе ў Нью-Ёрку.

Калядка выкарыстоўвалася ў фільмах „Адзін дома”, „Адзін дома 2: згублены ў Нью-Ёрку”, „Гары Потар”, „Моцны арэшак-2″.

Кеці Мелуа — спявачка з грузінскімі каранямі. У 2006 годзе артыстка ўвайшла ў кнігу рэкордаў Гінеса як выканаўца самага глыбокаводнага канцэрта, які яна дала на вышыні 303 метра ніжэй за ўзровень мора.

catholic.by