БТ не пакажа ўручэнне Нобэля Святлане Алексіевіч



БТ не пакажа ўручэнне Нобэля Святлане Алексіевіч, але ў той жа час у Белтэлерадыёкампаніі падкрэслілі, што тэле- і радыёканалы медыяхолдынга плануюць „шырока асвятляць дадзеную падзею”.

Сваё рашэнне медыяхолдынг патлумачыў „пэўнымі пытаннямі” ў плане арганізацыі і фінансавання трансляцыі, паведамілі Sputnik ў прэс-службе холдынгу.

„У сувязі з наяўнасцю пэўных арганізацыйна-тэхнічных, фінансавых і прававых пытанняў Белтэлерадыёкампанія не планавала набыццё правоў на прамую трансляцыю цырымоніі Нобелеўскай прэміі за 2015″, – сказалі ў кампаніі.

Напярэдадні грамадская арганізацыя „Таварыства беларускай мовы” звярнулася да кіраўніка Белтэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзькі з просьбай арганізаваць трансляцыю ў жывым эфіры цырымоніі ў Стакгольме.

Нагадаем, цырымонія ўручэння прэміі пройдзе ў Швецыі 10 снежня.