Будаўнік з Бярозы заклікае дапамагчы дзецям



Неабавязкова быць багатым, каб быць міласэрным. Малады будаўнік з Бярозы Адяксандр Тарасевіч адзначыў нараджэнне сваёй дачкі Міраславы актам міласэрнасці.

^A483E73296DA8925F78C9E25B00C009596959FE5DDFE0769B1^pimgpsh_fullsize_distr

Ён прапанаваў далучыцца да акцыі сваім сябрам. Яны набылі прадукты і наведалі дзіцячы прытулак у Кобрыні. Там зразумелі, што прыехалі не апошні раз, кажа Аляксандр:

– Мне здаецца ў гэтым няма сэнсу. Але навошта тады жыць? Плакаць хочацца. Яны сустракаюць, кожны спрабуе табе спадабацца. Ён стараецца, ён за сабой прыбірае, ён мне паказвае гульні, які ён разумны. Мы гулялі ў даміно, мы гулялі-гулялі, а потым я кажу: “Мы ўжо паедзем”. Ён пачынае крыўдаваць, плакаць, усім дзецям хочацца, каб іх шкадавалі.

Аляксандр Тарасевіч плануе другую паездку. На гэты раз яны набудуць неабходныя лекі. Маладыя людзі будуць удзячны ўсім, хто далучыцца да іх валанцёрскай дзейнасці.

Беларускае Радыё Рацыя