Бяроза падтрымала Тыдзень супраць смяротнага пакарання



Бярозаўскія праваабаронцы і грамадскія актывісты падтрымалі Тыдзень супраць смяротнага пакарання, які праводзяць беларускія праваабаронцы з 5 кастрычніка.  Удзельнікі Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Бярозе  правялі раз’ясняльную работу з людзьмі і раздалі 300 асобнікаў спецвыпуску “Народнай волі” на вялікім рынку горада.

img_6023

“Трэба з людзьмі працаваць, каб у людзей нават не ўзнікала думкі забіваць чалавека,” – кажа ўдзельніца Тыдня супраць смяротнага пакарання, грамадская актывістка Таццяна Тарасевіч:

– Статыстыка паказвае, што гэта не дае эфекту. Такім чынам і мы бяром на сваю душу грэх. Грамадства асуджае на смяротнае пакаранне, забівае. Няхай сабе забівае забойцу, але ж гэта таксама забойства.

Паводле ўдзельнікаў Тыдня супраць смяротнага пакарання, мерапрыемства прайшло эфектыўна. Меркаванне многіх людзей пасля размовы мянялася на вачах, “Народную волю” бралі з задавальненнем, і было шмат такіх, хто сам прасіў газету.

Беларускае Радыё Рацыя, Бяроза