Бяроза святкуе Масленіцу



Масавым  святкаванне назваць гэтым разам нельга, бо змясцілася яно на невялікім пятачку ля гарадскога кінатэатра і частачцы вуліцы Савецкай ля Цэнтральнага Дома культуры. Магчыма таму, што, нягледзячы на доўгачаканае сонейка, надвор’е даволі халоднае. Але хто прыйшоў, той не пашкадаваў: было што купіць, што паслухаць і што паглядзець, кажуць людзі:

— Добра, што ў на яшчэ ёсць куды прыйсці і дзесьці павесяліцца.

— Мне падабаецца, як выступаюць — усё падабаецца.

—  Блінамі частавалі і артысты выдатныя.

— Вельмі шмат гульняў: з дзецьмі і з валёнкамі і з балонікамі. Вельмі добра.

— А мне дзядуля казаў, што на масленіцу абавязкова каталіся на конях і на арэлях, каб сонейка хутчэй прыйшло.   

Масленічнай традыцыяй лічылася наведванне сваякоў і сяброў, каб папрасіць прабачэння за магчыма нанесеныя крыўды, прымірыцца. А потым без крыўдаў і са святлом  у сэрцы ўступіць у Вялікі пост.

Беларускае Радыё Рацыя, Бяроза