Бюст Калініна – візітоўка вёскі Масілавічы



У цэнтры вёскі Масілавічы Слонімскага раёна яшчэ з савецкіх часоў стаіць бюст Калініну. Ён аблезны, страшны, занядбалы, але калі ўязджаеш у вёску, адразу на цябе паглядае каменны твар Калініна.

За бюстам Калініна стаіць вясковая крама. Гандлярка крамы сказала, што некалі іх вёска Масілавічы ўваходзіла ў склад калгаса імя Калініна. “Калгаса імя Калініна ўжо даўно няма, а вось бюст застаўся. Ён ахоўвае нашу вёску і з’яўляецца нашай візітоўкай”, – з усмешкай прызналася гандлярка вясковай крамы.

Усе жыхары вёскі Масілавічы ведаюць, што гэта Калінін, але хто ён такі – адказаць не змаглі. Праўда, адзін вясковец сказаў, што гэта нейкі савецкі жыд.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонімскі раён

Фота аўтара