Чаму беларусы адзначаюць 7 лістапада?



7 лістапада ў Беларусі адзначаецца дзяржаўнае свята — Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. Калі да ўлады шляхам перавароту прыйшлі бальшавікі. Апроч Беларусі, на афіцыйным роўні гэты дзень адзначаюць толькі ў Кыргызстане.

Стаўленне да гэтай даты ў народа даўно змяніліся. На пытанне, чаму да гэтага часу ў Беларусі адзначаюць гэтае свята, людзі адзначылі, што  гэта проста дадатковы выходны:

— Гэтае свята звёў Лукашэнка, бо ён лічыць сябе бальшавіком.

— Гэта не Беларусь святкуе, гэта святкуе наша ўлада. Нельга святкаваць, гэта дзень смутку.

 — Ужо нават у Расеі гэтага свята не адзначаюць. Яго няма. Ёсць нейкі дзень прымірэння. Гэта быў кастрычніцкі пераварот у Пецярбурзе, да якога Беларусь не мае і не мела ніякага дачынення. Ён цудоўны толькі тым, што гэта ў людзей дадатковы выходны дзень.

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў са святам. Ён перакананы, што «нельга ганіць тое, што было ў 17-м годзе і пускаць пад нож тыя добрыя ідэі, з якімі ішлі Ленін і ягоная каманда на гэтую рэвалюцыю».

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным аўдыёфайле:

Беларускае Радыё Рацыя