У Менску паказалі фільм „Банда” (абноўлена)



У гадавіну знікнення Юрыя Захаранкі ў Менску паказалі фільм „Банда”. У сядзібе БНФ прайшоў паказ дакументальнага фільма, створанага пры садзеянні Беларускага дакументалістычнага цэнтра. Фільм прысвечаны праблеме расследавання знікненняў вядомых беларускіх апазіцыянераў.

https://www.youtube.com/watch?v=CJlJLoKv7t8

Як сказаў праваабаронца, юрыдычны прадстаўнік сям’і Юрыя Захаранкі Алег Воўчак, справы зніклых нельга забываць таму, што яны з’яўляюцца выклікам усяму грамадству:

– Незразумелае пытанне ці датычныя вышэйшыя службовыя асобы Беларусі да знікнення Захаранкі, Ганчара, Красоўскага і Завадскага. Справа сёння працягнута да 24 чэрвеня, усе нашы скаргі, якія мы накіравалі, каб правесці аб’ектыўнае расследаванне, атрымліваем адказ, што яны разглядаюцца, але які вынік нашых скаргаў, мы не ведаем.

Крымінальныя справы зніклых фармальна могуць працягвацца, хоць сапраўднага расследавання не вядзецца. Тым не менш, Алег Воўчак упэўнены, што праўда стане вядома і імёны злачынцаў будуць названы. Гэтая ўпэўненасць засноўваецца на сусветным досведзе, калі падобныя палітычныя злачынствы раскрываліся і праз дзясяцігоддзі.

Шэраг гэтых гучных злачынстваў пачаўся са знікнення 7 траўня 1999 года былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі, за якім праз год зніклі былы старшыня Цэнтрвыбаркама, віцэ-прэм’ер і дэпутат парламента Віктар Ганчар, бізнесовец Анатоль Красоўскі, журналіст Дзмітры Завадскі.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Беларускае Радыё Рацыя, Менск

На здымку: Кадар з фільма „Банда”