Чарговая рэканструкцыя старой камяніцы ў Гародні



У Гародні яшчэ адна рэканструкцыя старой камяніцы, на вуліцы Калючынскай, 16.  У дзевяностыя гады мінулага стагоддзя дом вядомы быў як кавярня «Кронан». Асабліва цешыла вока гравюра Адэльгаўзэра-Цюндта. Цяпер ідуць працы па рэканструкцыі пад аб’ект грамадскага харчавання. Ходзіць пагалоска, што будзе рэстарацыя. Што згубіць ці набудзе места Гародня ад гэтага аб’екта, кажа гісторык Андрэй Чарнякевіч:

— Наколькі я разумею, сам гэты будынак не знаходзіцца пад аховай дзяржавы. З іншага боку пакуль ніякіх заўвагаў наконт самой будовы ці працаў, звязаных з археалагічным слоем. Цяпер тут няма пра што казаць, таму я магу толькі падсумаваць тыя вынікі, якія мы бачым на іншых падобных рэканструкцыях, якіх за апошнія гады вельмі шмат. Гэта ўжо тэндэнцыя, якая змяняе воблік горада.

  Дэмантаваная толькі драўляная частка дома. Найважней, на думку археолагаў, каб ня падлягалі разборцы муры. Вуліца Калючынская вядомая ў Гародні з 16-га стагоддзя. На рэдкасць ёй пашчасціла: у пачатку 90-х яна вярнула гістарычную назву.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя

на фота знізу: так выглядаў будынак да яго разбурэння