Чарговы перапіс насельніцтва пройдзе ў Беларусі ў 2019 года



Перапіс насельніцтва Беларусі пройдзе 4-30 кастрычніка 2019 года. Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 24 кастрычніка, паведаміла прэс-служба прэзідэнта.

Перапіс будзе праведзены шляхам апытання спецыяльна падрыхтаваным часовым перапісным персаналам. Ва ўказе вызначаны пералік катэгорый грамадзян, якія прыцягваюцца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі ўлады для правядзення перапісу насельніцтва. Прыцягваць часовы перапісны персанал плануецца на бязвыплатнай аснове з вызваленнем ад працы ці вучобы на перыяд удзелу ў падрыхтоўцы і правядзенні перапісу насельніцтва з захаваннем месца работы (пасады) і вучобы, сярэдняга заробку (стыпендыі), выплаты пенсіі і дапамогі. Часовы перапісны персанал таксама будзе застрахаваны ад няшчасных выпадкаў.

Дакумент накіраваны „на забеспячэнне адзінага для ўсіх дзяржаўных органаў падыходу да арганізацыі і правядзення перапісу, на аператыўнае вырашэнне пытанняў, звязаных з падрыхтоўкай і правядзеннем гэтага мерапрыемства, а таксама атрыманне ўсебаковых і аб’ектыўных вынікаў”, адзначае прэс-служба.

22 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Менску старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева паведаміла, што ў кастрычніку 2017 года плануецца правесці пробны перапіс насельніцтва ў Маладзечне (Мінская вобласць). Адпрацаваныя падчас яе тэхналогіі будуць выкарыстаныя пры правядзенні нацыянальнага перапісу 2019 года.

Пры гэтым кіраўнік Белстата зазначыла, што грамадзяне, якія не захочуць пускаць у хату перапісчыкаў, будуць мець магчымасць запоўніць перапісны ліст на стацыянарным участку.

belapan.by