„Час дабра” ў Гародні



Гарадзенская епархія Беларускай праваслаўнай царквы арганізавала дабрачынны кірмаш “Час дабра”.

Сродкі, сабраныя  у час мерапрыемства, будуць накіраваныя на лячэнне сямі цяжка хворых дзяцей.

Жыхары горада, якія наведалі кірмаш, мелі магчымасць не толькі набыць падарункі, але і паўдзельнічаць у шматлікіх конкурсах ды стаць гледачамі канцэртнай праграмы.

Як зазначае святар Павал Каспяровіч, Гарадзенская епархія з кожным годам пашырае сваю дабрачынную дзейнасць і прыцягвае да гэтай справы ўсё больш неабыякавых людзей:

— Калі паглядзець на колькасць людзей, якія прыйшлі мы бачым, што гэта запатрабавана . Многа хворых дзяцей, сем’ якіх пакутуюць. Трэба развіваць у грамадстве добрае стаўленне да хворых дзяцей: расказваць пра гэтую праблему і ладзіць нейкія дабрачынныя мерапрыемствы. Заканадаўчая база павінна быць…

На працягу года у цэрквах Гарадзенскай епархіі будзе ажыццяўляцца збор сродкаў на лячэнне цяжкахворых дзяцей. Штомесяц пасля нядзельных літургіяў запланаваныя адмысловыя малебны, у час якіх валанцёры будуць збіраць ахвяраванні на дапамогу хворым дзецям.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня