Часовыя цяжкасці руху ў пункце пропуску «Брузгі»



У сувязі з мадэрнізацыяй інфраструктуры пункта пропуску „Брузгі” і будаўніцтвам побач з ім лагістычнага цэнтра, магчымы часовыя цяжкасці, звязаныя як з хуткасцю перасячэння мяжы на гэтым кірунку, так і з цяжкасцямі арганізацыі руху на пад’ездах да пункта пропуску.

mjaza PlПра гэта паведаміў начальнік аддзялення інфармацыі і прапаганды аддзела ідэалагічнай работы Гарадзенскай памежнай групы Міхаіл Скарына. У сувязі з гэтым памежнікі просяць ўлічваць дадзеную інфармацыю пры выбары маршрутаў руху праз мяжу.

Для перасячэння беларуска-польскай мяжы рэкамендуецца выкарыстоўваць магчымасці пункта пропуску «Бераставіца».

Інфармацыю аб наяўнасці чэргаў у пунктах пропуску праз дзяржаўную мяжу ў рэжыме «рэальнага часу» можна атрымаць на сайце Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Паводле grodnonews.by