Частка Гародні застанецца без спадарожнікавых антэн



У Гародні склалі спіс вуліц, дзе на дамах нельга ўсталёўваць спадарожнікавыя антэны і кандыцыянеры.

Гэта тычыцца будынкаў, што выходзяць на галоўныя вуліцы горада, а таксама тых, што ёсць у спісе гісторыка-культурных каштоўнасцяў, — піша “Гродзенская праўда”.   Агулам у спісе — 77 вуліц.

Рашэнне дзейнічае з 10-га жніўня.

Раней усталяваныя антэны, якія парушаюць “адзіную сістэму архітэктурнага рашэння будынка”, трэба дэмантаваць.  Усталёўваць на фасадах любыя канструкцыі можна толькі з дазволу ўладаў.