Чэргі на бясплатнае медабследаванне расцягваюцца на гады



У Віцебску запісацца на ультрагукавае даследаванне шчытавіднай залозы можна толькі на 2017 год. Зварот, які тычыцца якасці медыцынскага абслугоўвання ў Віцебскі гарвыканкам накіравала каардынатар аргкамітэта па стварэнні партыі БХД у Віцебску Таццяна Севярынец. Яна пазначыла там шэраг праблемаў рэгіянальнай медыцыны:

– Не так даўно ў нас падвысіліся кошты на платныя медыцынскія абследаванні. І нашыя паліклінікі нават без папярэджання, без прапановы платна ці бясплатна, усіх накіроўваюць на платныя абследаванні. Але людзі не могуць плаціць, бо кошты даволі высокія. І таму просяць бясплатныя. Адсюль і такія вялізныя чэргі.

Таксама Таццяна Севярынец пытаецца ва ўладаў, чаму мамаграмы не робяць жанчынам пасьля 65-і гадоў, чаму прастойваюць у выхадныя дні апараты УГД-даследавання, а аналіз крыві бясплатна на гармоны можна зрабіць раз на паўгодо. Свае запыты Таццяна Севярынец рабіла ў рамках чарговага этапу кампаніі “За якасную медыцыну”.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя