«Чорны панядзелак» па-гарадзенску



У Гародні каля Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча адбылася акцыя «Чорны панядзелак». Удзельнікамі акцыі былі два чалавекі: Яна Шостак разам са сваім бацькам. Акцыя па словах удзельнікаў — гэта салідарнасць з акцыямі пратэсту супраць абортаў, што адбываюцца ў Польшчы.

ab3

Кажа Яна Шостак:

— Мы хацелі выказаць таксам супраціў і ў знак салідарнасці прыйсці, каб афіцыйна стаць тут і паказаць сваю нязгоду. Мы, як і усе людзі, супраць абортаў, але ў кожнага чалавека мусіць быць выбар і кожны мае мець права: куды ісці і што выбіраць. Гэта азнака дэмакратычнага грамадства, якое заўсёды можа мець выбар.

Яна Шостак стала ў Гародні вядомай медыйнай асобай пасля таго, як падняла на Сусветных днях моладзі вялікі плакат з просьбай «Папа, патэлефануй мне». Дзяўчына вучыцца ў Польшчы і ўдзельнічала ў мерапрыемстве сустрэчы Пантыфіка ў якасці валанцёра.

ab1

ab5

ab6

ab2

ab4

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня