Чым завершыцца канфлікт прадпрымальніцы і АЗС ?



Прадпрымальніца Тамара Ганчук, якая валодае прыдарожнай кавярняй недалёка ад вёскі Рагозна, канфліктуе з АЗС №40 расейскай кампаніі “Слаўнафта”.

2015-11-03_liaskievic_AZS_vs_pradprymalnica_1

Справа ў тым, што ў выніку непаразуменняў, без судовых пастановаў, прадстаўнікі АЗС абнеслі плотам кавярню прадпрымальніцы такім чынам, што дабрацца да ўваходу са стаянкі немагчыма:

– Расея – краіна багатая, але ёй яшчэ і гэта трэба адхапіць! Не ведаю, чым усё гэта закончыцца, у пракуратуры сказалі, што яны гэтым займацца не будуць, трэба пісаць заяву ў міліцыю. Заяву мы напісалі, прыязджаў участковы.

Па словах прадпрымальніцы, пакуль ідзе разбіральніцтва, нехта з кіроўцаў, кліентаў яе кавярні, самавольна выразаў дзірку ў плоце АЗС, каб зручней хадзіць па абеды. Натуральна, што гэты факт узмацніў канфлікт, бо міліцыя ўжо цікавілася, ці не сама гаспадыня гэта зрабіла. Што да наведвальнікаў, то яны пакідаюць толькі станоўчыя водгукі ў адмысловым сшытку, іх ужо каля трыццаці за шэсць дзён, – зазначае Тамара Ганчук.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота аўтара