Да прафсаюзных юрыстаў Берасця ніхто не звяртаўся па справе „дармаедаў”



Ніводнага чалавека ў Берасцейскай вобласці не звярнулася па юрыдычную дапамогу па пытанню прымусу выплаты грошай у межах так званага дэкрэту аб „дармаедах”. Пра гэта паведаміла старшыня абласной арганізацыі Прафсаюзу Радыёэлектроннай прамысловасці Зінаіда Міхнюк. Яна лічыць, што ці то на працоўных падаткавая аказвае ціск і забараняе надаваць справам галоснасці, ці то грамадзяне проста не атрымоўваюць такіх запытаў у свае паштовыя скрыні:

– Да нас, ні ў офіс прафсаюза, ні да прававога інспектара па тэлефоне, ніхто яшчэ ў Берасцейскай вобласці не звяртаўся, што яму прыйшлі вось такія паведамленні. Я думаю, што гэта звязана з тым, што ў нас дэфіціт месцаў, куды можна ўладкавацца, нават нізкааплачваемых. Нідзе няма вакансіяў. 

Зінаіда Міхнюк не выключае, што прадстаўнікі ўлады добра ведаюць напружанасць на рынку працы і не імкнуцца абвастраць сітуацыю прымусам сплочваць падаткі на „дармаедства”.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце