Да праваслаўных цэркваў нясуць яйкі, мяса, соль і кулічы



Нясуць да праваслаўных цэркваў яйкі, мяса, соль і кулічы тысячы жыхароў Берасця. Яны рыхтуюцца сустрэць заўтра (12 красавіка) Вялікдзень. Службы ідуць у Свята-Нікольскай царкве, Свята-Семіонаўскі кафедральны сабор,

Свята-Успенскай царкве ды так далей. Жыхары горада над Бугам, што прыйшлі асвяціць прадукты, распавялі пра значэнне свята Вялікадня для іх і для іх сем’яў:

– Будзем святкаваць дома, а сёння сходзім у царкву. Нават словамі не магу перадаць, што для мяне значыць Пасха. Гэта такое светлае на душы. Верыш у Бога, верыш, што недзе жыццё ёсць.

 – Усе добра апранутыя, усе вясёлыя, Вясновы настрой.

 – Гэта, калі збіраюцца ўсёй сям’ёй – дзеці і бацькі, Светлае свята жыцця.

Свяціць прадукты ў берасцейскіх праваслаўных цэрквах можна цягам сённяшняга дня (11 красавіка) да 18-ай гадзіны.

З 22-ой гадзіны па беларускім часе пачынаецца Усяночная Вялікодная служба.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце