Дабрачынны канцэрт ў падтрымку Сафіі Млынчык



Прыняць удзел у дабрачынным канцэрце ў падтрымку Сафіі Млынчык заклікаюць у Берасці. Тут 17 траўня адбудзецца музычная імпрэза на рынку ’’Лагуна’’ ў мікрараёне Кавалёва. Арганізатарамі дабрачыннага марафону выступілі прадстаўнікі грамадскай арганізацыі ’’Сэрца – дзецям’’ разам з берасцейскімі рамеснікамі.

Адная з арганізатараў канцэрту спадарыня Ірына адзначыла, што адная з мэтаў – даць грамадзянам адказ на пытанне, чаму варта дапамагаць цяжка хворым дзецям:

– Як можна вымераць дабрыню, чалавечнасць, спагаду? Кожны можа для сябе вырашыць, як здаровы чалавек можа дапамагчы маленькаму дзіцяці , якое хворае фізічна, але глядзіць на свет шырока адкрытымі вачыма.

У Сафіі Млынчык цяжкая форма дзіцячага цэрэбральнага параліча з затрымкай псіха-маўленчага развіцця. Бацькі змагаюцца за жыццё дзяўчынкі і ўжо прайшлі некалькі курсаў лячэння ў краінах Еўропы.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота sofiya-mlynchik.ucoz.ru