ДАІ ўзмоцнена кантралюе дарогу Менск – Ашмяны – мяжа Літвы



Аўтадарога М7 „Менск – Ашмяны – мяжа Літвы” падлягае масіраванай адпрацоўцы аж да позняга нядзельнага вечара, паведамляе ДАІ УУС Гарадзенскага аблвыканкама.

Нарады ДАІ нацэленыя на спыненне любых парушэнняў Правілаў дарожнага руху. У першую чаргу прыцягваць да адказнасці будуць вадзіцеляў у стане ап’янення, якія не маюць права кіравання, за парушэнні правілаў абгону, хуткаснага рэжыму, а таксама пешаходаў.

Пры нясенні службы выкарыстоўваюць „галосны, негалосны і змешаны кантроль”.

nn.by