Даніна памяці загінулым у Афганістане



У Слоніме 15 лютага на вуліцы Пушкіна, каля помніка слонімскім юнакам, якія загінулі ў Афганістане, адбыўся мітынг, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Мітынг адкрыў старшыня Слонімскага райвыканкама Алег Таргонскі, які сказаў, што ў Афганістане загінулі 6 слонімскіх юнакоў, якім палетась быў пастаўлены помнік у Слоніме. Гэта Уладзімір Комлеў (1962 года нараджэння), Мікалай Кузьміцкі (1962), Сяргей Мыслівец (1967), Анатоль Скок (1966), Іван Ясюкевіч (1957) і Анатоль Супрун (1957).

Да помніка слонімцам, якія загінулі ў Афганістане, усклалі кветкі і вянкі, а таксама ўшанавалі загінулых хвілінай маўчання. Вайскоўцы з мясцовай часці аддалі салют у памяць землякоў, якія не вярнуліся з той далёкай вайны.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара