Дазволеную хуткасць на МКАД-2 знізяць да 70 км/г



Дазволеную хуткасць на другой Мінскай кальцавой аўтадарозе (МКАД-2) да зімы плануецца знізіць да 70 км/г.

Як паведамілі БелТА ў РУП „Мінскаўтадар-Цэнтр”, гэта звязана з некалькімі прычынамі. Па-першае, на дарозе яшчэ ідуць працы, вядзецца яе абследаванне. Па-другое, трэба ўлічваць ўмовы надвор’я – пахаладанне і тэхналагічныя асаблівасці бетоннага пакрыцця.

Таму да зімы магчыма абмежаванне хуткаснага рэжыму з цяперашніх 90 да 70 км/г.