Дэлегацыю рабінаў усё ж пусцілі ў Беларусь



Дэлегацыя рабінаў змагла дабрацца ўвечары да беларускага горада Лёзна ў Віцебскай вобласці. У райцэнтр прыбылі каля 500 рабінаў з 30 краін Еўропы. Яны бяруць удзел у кангрэсе рабінаў Еўропы, які праходзіць у Маскве, і наведваюць месцы, звязаныя з памяццю пра загінулых габрэяў. Адно з іх – беларускі райцэнтр Лёзна.

Праблема ўзнікла ў час перасячэння расейска-беларускай мяжы, паколькі ў многіх рабінаў, між іншым, не было беларускіх візаў. Але сітуацыя вырашылася станоўча: пасля праверкі дакументаў, дэлегатаў пусцілі ў краіну, і яны накіраваліся ў райцэнтр у суправаджэнні ДАІ, перадае „Радыё Свабода”.

Фота ieshua.org