Дэнамінацыя “з гумарам” ад кіраўніка Нацбанка



„У прынцыпе, краіна да дэнамінацыі гатова”, — заявіў у інтэрв’ю праграме „Галоўны эфір” тэлеканала „Беларусь 1″, паказаным увечары 19 чэрвеня, старшыня праўлення Нацыянальнага банка Павел Калаур.

kallaur_4

Праўда, паводле яго слоў, ёсць яшчэ „пэўныя пытанні, якія патрабуюць завяршэння”, на гандлёвых прадпрыемствах — поўная замена касавых апаратаў на тыя, якія маглі б працаваць у новых умовах.

„Нейкія нязручнасці, якія будуць узнікаць у першы дзень дэнамінацыі, — яны неістотныя. Я думаю, што насельніцтва з разуменнем і з гумарам паставіцца да пэўных рэчаў”, — сказаў кіраўнік Нацбанка.

Дэманструючы сваю гатоўнасць да дэнамінацыі, Калаур расказаў, што пры разліках карыстаецца выключна карткамі, а манеты, якія будуць назапашвацца ў сям’і, будзе аддаваць унучкам.

БелаПАН