Дэпутат ад Наваполацка падтрымаў ініцыятыву “Справаводства па-беларуску”



Дэпутат Палаты прадстаўнікоў ад Наваполацка, былы вядомы спартовец, кідальнік молата Вадзім Дзевятоўскі падтрымаў ініцыятыву каардынатара грамадскай ініцыятывы «Справаводства па-беларуску» Ігара Случака. Няпершы год Ігар Случак дамагаецца ўнясення зменаў у закон «Аб абароне правоў спажыўцоў», якія гарантавалі б выкарыстанне беларускай мовы пры маркіроўцы тавараў.

Кажа Ігар Случак:

— У большасці сваёй адказы зараз ідуць пазітыўныя, з падтрымкай. Той жа Дзевятоўскі выказаўся, што падтрымлівае маю ініцыятыву адносна таго, што беларускай мовы павінна болей ужывацца ў розных сферах. Іншая справа, што праект закона павінен быў быць распрацаваны яшчэ ў жніўні, але вось затрымліваецца, і нават Дзевятоўскі і іншыя дэпутаты яго яшчэ не бачылі. Вынясенне на разгляд запланаванае толькі на снежань, таму гэты праект будзе разглядаць ужо новы склад парламента.

У сваім адказе Девятоўскі паведаміў, што сапраўды на снежань 2016 года запланаваны разгляд у парламенце новай рэдакцыі закона «Аб абароне правоў спажыўцоў». І што ён асабіста падзяляе погляды Случака па пашырэнні сферы ўжывання беларускай мовы і папрацуе над гэтым пытаннем.

14449842_10210455062843523_3581244565921598034_n

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя