Дэсантнік з Гародні атрымаў 8 гадоў калоніі



Былога дэсантніка з Гародні асудзілі на восем з паловай гадоў. Ён прызнаны вінаватым у згвалтаванні і рабаванні ў дзень паветрана-дэсантных войскаў.

21-гадовы гарадзенец пасля таго, як адзначыў свята, напаў на дзяўчыну каля кавярні на вуліцы Даватара. Тая не разгубілася і дала адпор п’янаму хлопцу. Аднак, яму ўсё ж такі ўдалося адабраць у яе мабільны тэлефон і ўцячы. На тым малады чалавек не супакоіўся. На суседняй вуліцы ён накінуўся на іншую дзяўчыну і згвалціў яе. Злачынца практычна адразу затрымалі.

Беларускае Радыё Рацыя, паводле vgr.by

Фота: izvestiaur.ru