Добраахвотнікі пікетавалі амбасаду Беларусі ў Кіеве



Пад амбасадай Беларусі ў Кіеве прайшла акцыя ў падтрымку беларусаў, якія ваююць на Данбасе за тэрытарыяльную цэласнасць Украіны.

original

Добраахвотнікі пад сценамі амбасады трымалі транспарант з надпісам „Мы патрыёты, а не найміты”, перадае „Украінская праўда”.

600x450 (1)

Яны таксама трымалі ўкраінскі і бел-чырвона-белы сцяг Беларусі. Удзельнікі акцыі патрабуюць спыніць пераслед беларускімі ўладамі тых, хто ваюе, абараняючы тэрытарыяльную цэласнасць Украіны.

600x450

Рэжым Лукашэнкі пачаў ужо 135 крымінальных спраў у дачыненні да тых грамадзян Беларусі, якія на баку Украіны прымаюць удзел у баявых дзеяннях супраць расейскай гібрыднай арміі на тэрыторыі асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей.

600x450 (2)

На думку палітолагаў, гэта зроблена для таго, каб зрабіць немагчымым іх вяртанне на радзіму.