„Дом чакае гаспадароў, што не вярнуліся з вайны”



Каб захаваць гістарычную спадчыну Гародні і дамы, якія знаходзяцца на тэрыторыі былога габрэйскага гета, некалькі гарадзецаў правялі адмысловую акцыю. На фоне будынкаў з’явіліся надпісы “Дом чакае гаспадароў, што не вярнуліся з вайны”.

d53

Большасць будынкаў 19-га стагоддзя, якія па словах аднаго з арганізатараў акцыі, трэба рэканструяваць і выкарыстоўваць. Цяпер гэтыя дамы закінутыя.

Распавядае адзін з арганізатараў акцыі ў Гародні:

– Да 1939 года ў Гародні жыло каля 30 тысяч габрэяў. Падчас вайны, калі Гітлер прыйшоў на нашы зямлі, усіх габрэяў сагналі ў гета, гэта гета стварылі на вуліцы Траецкай стварылі. Усіх змясцілі ў дамы, якія цяпер пакінутыя. Сваёй акцыяй я хачу паказаць, што гэта не проста дамы – гэта наша гісторыя таму, што тут вельмі шмат людзей перажыло страх і жах, хаваліся ў падвалах, балконах, на гарышчах, кагосьці расстрэльвалі каля сцен гэтага дома. Я хачу, каб людзі ведалі гісторыю, хачу прыцягнуць увагу.  

Гарадзенцы ўзялі за прыклад досвед еўрапейскіх гарадоў. Напрыклад, у Кракаве да сённяшняга часу ёсць будынкі, на якіх вісяць надпісы „Дом чакае гаспадара з вайны”.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня