Другі этап ’’Біржы ідэй’’ пачаўся на Берасцейшчыне



Праект ладзяць прадстаўнікі агенцтва рэгіянальнага развіцця ’’Дзедзіч’’. Галоўная мэта – стварэнне некалькіх моладзевых грамадскіх і культурніцкіх ініцыятываў, – паведаміла прадстаўніца арганізацыі Алена Каховіч:

– Кожны тыдзень падаюцца ідэі, пасля яны выстаўляюцца на галасаванне ў сацыяльных сетках, і тая ідэя, якая атрымае найбольшую колькасць галасоў, яна рэалізоўваецца. На яе выдаюцца пэўныя рэсурсы. А астатнія таксама могуць быць рэалізаваныя, але ўжо без падтрымкі, самастойна.

На дадзены момант актыўна рэалізуюцца ў межах праекту ’’Біржа ідэй’’ у Берасці такія ідэі – як прагляд беларускамоўных фільмаў і з’яўленне выяваў беларускіх аўтараў і цытатаў з іх твораў на вуліцах гораду.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота realbrest.by