Другі нумар бюлетэня “Сімвал часу” выйшаў у Лунінцы



Рэдактар бюлетэня “Сімвал часу”, сябра Беларускай абласной сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Віталь Каліноўскі, нагадаў жыхарам горада пра палітвязняў.

Кажа Віталь Каліноўскі:

– Ёсць  Інфармацыя пра палітвязняў – Юрыя Рубцова, Мікалая Дзядка. Юрыдычныя кансультацыі для грамадскіх актывістаў: як паводзіць сябе, калі затрымліваюць. Пра праблему жыхароў вёскі Кавердзякі, у якіх улады забіваюць гароды пад забудову катэджаў.

im11

im12jpg

Не абмінулі аўтары выдання і эканамічныя праблемы, пра якія гаворыць былы работнік прадпрыемства “Граніт”, сябра Незалежнага прафсаюза Беларускага Алег Стахаевіч. Віталь Каліноўскі лічыць, што гэтая інфармацыя дапаможа людзям мець уяўленне пра рэальныя падзеі ў краіне, якія замоўчвае дзяржаўная прэса або падае пра гэта ў скажоным выглядзе.

 

Беларускае Радыё Рацыя