Другі па велічыні валун Беларусі знойдзены на Віцебшчыне



І хоць ён меншы за самы вялікі Чортаў камень, які знаходзіцца ў Шумілінскім  раёне Віцебскай вобласці, але ўражвае сваімі памерамі.

kamen_4

Даўжыня  валуна, якога знайшоў у лесе каля вёскі Шо Глыбоцкага раёна мясцовы жыхар Віктар Жаваранак,  – 6 метраў, шырыня – амаль 4.5 метры, бачная вышыня  – каля 3 метраў.

kamen_3

Па словах Віктара Жаваранка, калі раскапаць камень, то можа паўстаць яшчэ большая глыба:

– Раней я ад старых людзей чуў, што ёсць недзе камень на якім можна паставіць лазню, ну тут у прынцыпе такую невялікую можна паставіць лазню. Такім слоем імху зарослы ўвесь верх быў – сантыметраў 20, і раслі дрэвы, ён не вельмі бачны быў. Я тут ачысціў, змёў усё, ну вось што атрымалася.

Як кажа Віктар Жаваранак, ён звяртаўся ў Нацыянальную акадэмію навук Беларусі з просьбай даследаваць знойдзены на Глыбоччыне валун. Яму паабяцалі прыехаць яшчэ ў чэрвені, але пакуль ніхто так і не з’явіўся яго вывучаць.

kamen_2

kamen_1

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара