Два французскія самалёты не даляцелі да Парыжа



Два французскія самалёты здзейснілі вымушаную пасадку ў Канадзе і ЗША.

CUD6LOPUwAAJMzT

[email protected]

Амерыканскія спецслужбы паведамілі, што гэта адбылося „па меркаваннях бяспекі”. Па дадзеных мясцовых СМІ, ананімная асоба паведаміла, што на борце самалётаў бомбы. Абедзве машыны Air France прызямліліся, а пасажыры былі эвакуяваныя. Федэральнае бюро расследванняў абшукала самалёты, але пакуль нічога не знойдзена.

Airbus A380 ляцеў з Лос-Анджэлеса ў Парыж. Інфармацыя пра бомбу была атрымана неўзабаве пасля ўзлёту, таму самалёт быў накіраваны ў бліжэйшы аэрапорт у Солт-Лэйк-Сіці.

Boeing B777 ляцеў з Вашынгтона ў Парыж. Інфармацыя пра пагрозу, падобна як і ў выпадку з А380, з’явілася неўзабаве пасля вылету, таму ён быў накіраваны ў канадскі Галіфакс.

Абодва самалёты паспяхова прызямліліся, пасажыры і экіпаж былі эвакуяваныя ў тэрмінал.

На борце самалёта Airbus A380 знаходзілася 497 пасажыраў і членаў экіпажа. Аэрапорт Галіфакс паведаміў, што ў Boeing B777 знаходзіліся 262 пасажыры і члены экіпажа.

Інфармацыі пра тое, хто паведаміў пра магчымы тэракт, няма.

Паводле tvn24.pl