Два грузавыя аўтамабілі сутыкнуліся пад Лагойскам



Два грузавыя аўтамабілі сутыкнуліся пад Лагойскам, адзін з вадзіцеляў у выніку ДТЗ аказаўся заблакіраваны.

image-0-02-05-e7fc7dc598614a5a4443a19e45dd2e792a0ebd8bc46962b498a739feebf30437-v_254226_800x600_mc

Як паведамляе прэс-служба МНС, 11 кастрычніка ў 13.27 ратавальнікам паступіла паведамленне аб дарожна-транспартным здарэнні на 22-м км трасы Р-40 Лагойск — Менск паблізу аграгарадка Астрашыцы Лагойскага раёна.

image-0-02-05-77f0efcb766bb3fc744239f9501092df9d100c617bf71cf2c662d5fc037c84f6-v_254224_800x600_mc

Сутыкнуліся два грузавыя аўтамабілі — гружаны друзам „МАЗ” і „МАN”, загружаны уцяпляльнікам. Для прадухілення ўзгарання паліва, якое разлілося, ратавальнікам давялося стварыць пенную падушку.

Работнікі МНС з дапамогай спецінструменту дэблакіравалі з „МАЗа” вадзіцеля. Брыгадай хуткай дапамогі пацярпелы быў дастаўлены ў бальніцу, пасля агляду ўрача адпушчаны дадому.

image-0-02-05-b3ab714cea0b11276f1dbfc81502e649d542b8b778c647173489db233c5dc371-v_254225_800x600_mc

Вадзіцель другога аўтамабіля таксама атрымаў нязначныя пашкоджанні, знаходзіцца ў здавальняючым стане, у шпіталізацыі не мае патрэбы.

belapan.by

Фота mchs.gov.by