Двое маладзёнаў збілі падлетка ды абстралялі яго з пнеўматыкі



Стаўбцоўскім раённым аддзелам Следчага камітэта расследуецца крымінальная справа ў дачыненні да двух менчукоў, якія абвінавачваюцца ў злосным хуліганстве, учыненым з прымяненнем пнеўматычнага пісталета.

000020_426284

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 8 кастрычніка ў Стаўбцоўскім раёне. Два жыхары Мінска, 1997 і 1991 гадоў нараджэння, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, сустрэўшы на вуліцы адной з вёсак 13-гадовага падлетка, беспрычынна збілі яго.

2-108

Пасля, трымаючы падлетка, зрабілі некалькі стрэлаў з пнеўматычнага пісталета. У выніку хлопчыку былі нанесеныя цялесныя пашкоджанні — сінякі мяккіх тканак твару і галавы. Пацярпеламу была аказана своечасовая медыцынская дапамога без шпіталізацыі.

3-87

Неўзабаве падазраваныя былі затрыманыя.

Падазраваным прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт.339 (злоснае хуліганства, здзейсненае з прымяненнем зброі) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. У дачыненні да абвінавачаных прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

sk.gov.by