Дыскусія пра моладзевы нацыянальны “выбух” 80-ых



16 траўня ў Менску ў Галерэі “Ў” адбылася дыскусія “Ці паўплывалі нацыянальна-культурныя рухі 1980-х гадоў на ўтварэнне незалежнай Беларусі?”.

У дыскусіі прынялі удзел: доктар тэалогіі Ірына Дубянецкая, палітык і грамадскі дзеяч Вінцук Вячорка, журналіст і пісьменнік, адзін з заснавальнікаў самвыдата Сяргей Дубавец, палітолаг Андрэй Казакевіч. Мадэраваў дыскусію культуролаг Максім Жбанкоў.

Вінцук Вячорка распавёў, што моладевы рух выбухнуў яшчэ ў даперабудовачны час – з 1979 году да 1985 году ідэі выспявалі ў моладзевым асяродку. Менавіта ў гэты час беларусы сталі ўрабаністычнай нацыяй. Людзі ў 2 ці 3 гарадскім пакаленні былі больш адважнымі і не вымушанымі дагаджаць “гарадскім уладам” і адмаўляцца ад мовы дзеля гарадскіх выгодаў.

Ірына Дубянецкая адзначыла, што гэта быў культурны выбух, які пачаўся як пошук нацыянальнай ідэнтычнасці.

Сяргей Дубавец сказаў, што ўдалося мадэрнізаваць беларушчыну, прынесеную ў горад, перадаць іншым пакаленням больш сучасную, адкрытую свету беларушчыну.

Дыскусія адбылася ў межах Міжнароднай канферэнцыя Інстытута “Палітычная сфера” “Па-за савецкім канонам: палітычны супраціў, акадэмічная і мастацкая аўтаномія ў познесавецкі перыяд (1960-80-я гады)”.

Паліна Сцепаненка, Беларуская Радыё Рацыя