Дыяна Касцюковіч: Плануем падрыхтаваць 15 кандыдатаў для мясцовых выбараў



Пятнаццаць кандыдатаў на Берасцейшчыне плануюць падтрыхтаваць да ўдзелу ў мясцовай кампаніі сябры абласной арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай партыі. У першую чаргу будуць ахопленыя такія гарады як Берасце, Баранавічы, Пінск, Бяроза і Берасцейскі раён. Старшыня абласной арганізацыі АГП Дыяна Касцюковіч распавяла пра тое, якім чынам будзе адбывацца адбор кандыдатаў:

– Галоўным крытэрам для выбараў кандыдатаў, безумоўна, будзе розум і адукаванасць. Таму што калі ты накіроўваешся ва ўладу, то павінна быць адукацыя ў чалавека, ён павінен быць крэатыўным, харызматычным. Яшчэ вельмі важна, каб была нейкая ідэя – арыгінальная, і нейкія планы, як яе рэалізаваць.

Як падкрэсліла Дыяна Касцюковіч, адразу пасля зімовых святаў у межах рэгіёну будзе арганізавана навучанне для будучых кандыдатаў. Не выключана, што ў ім будзе задзейнічана адразу некалькі палітычных структураў.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце