Дыяна Касцюковіч: У час выбарчай кампаніі знайшлі шмат прыхільнікаў



Дзве сотні кантактаў сабралі сябры берасцейскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў час парламенцкай кампаніі. Яны працягнуць працу з гэтымі людзьмі ў паслявыбарчы перыяд.

„Большасць з іх будзе запрашацца на традыцыйныя мерапрыемствы “Кава-гарбата-АГП”, да ўдзелу ў круглых сталах, да працы з партнёрамі па дэмакратычнаму цэху і гэтык далей,” – распавядае лідар абласной партыйнай структуры – Дыяна Касцюковіч:

– У час выбарчай кампаніі мы кантактавалі з людзьмі. Сабралі каля дзвюх соцень кантактаў. Мы, безумоўна, і надалей будзем выкарыстоўваць, запрашаць гэтых людзей на нашыя мерапрыемствы, інфармаваць гэтых людзей асабіста – па тэлефоне, або па е-mail – пра нашыя мерапрыемствы, і запрашаць іх. Яны даволі актыўныя людзі, могуць падзяліцца нейкімі сваімі меркаваннямі, якія бываюць вельмі слушнымі.

Сярод бліжэйшых планаў – сустрэча па падвядзенні вынікаў парламенцкай кампаніі, а таксама прыняццё стратэгіі дзеянняў да канца бягучага году.

Беларускае Радыё Рацыя