Дзень беларускай пісьменнасці ў Шчучыне (абноўлена)



Шматлікімі канцэртамі, выставамі, літаратурна-мастацкімі кампазіцыямі і сустрэчамі з пісьменнікамі  блізкага і далёкага замежжа  адзначыў Шчучын Дзень беларускага пісьменства, які адбыўся ХХІІ раз.

fest2

Адмыслова да свята была прымеркавана праца Горада майстроў, дзе рамеснікі не толькі прапаноўвалі наведвальнікам набыць свае творы, але і праводзілі майстар-класы з мэтай заахвоціць жахароў і гасцей раённага цэнтра зацікавіцца народнымі рамёствамі – зазначае майстар тэкстыльнай лялькі Вольга Сідлярэвіч:

– Падыходзяць людзі, бачаць нашыя вырабы, бачаць майстроў. Дзівяцца, як гэта ўсё можна зрабіць чалавечымі рукамі, а гэта і вышыванкі, і выцінанкі, гэта сапраўдная вясёлка чалавечых талентаў.

Дзень беларускага пісьменства штогод адбываецца ў даўніх цэнтрах асветы – гарадах з багатай гістарычнай і культурнай спадчынай. У наступным годзе гэтае свята адбудзецца на Гомельшчыне, у горадзе Рагачоў.

* * *

Мастацка-тэатралізаваная дзея “Квітней, Беларусь наша родная” стала адным з галоўных мерапрыемстваў Дня беларускай пісьменнасці, які адбыўся ў Шчучыне.

adkryccio

Шматлікія народныя калектывы з усёй краіны сваімі выступамі падкрэслівалі каштоўнасць друкаванага слова, якое ўвасабляе ў сябе культуру і традыцыі народа, яго гісторыю і нацыянальную годнасць.

Як зазначыў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы, галоўная мэта Дня пісьменнасці  – паказаць, што кніга з’яўляецца складнікам духоўнасці народа:

– Ад часоў Еўфрасінні Полацкай, Францыска Скарыны, кніга была для беларусаў крыніцай ведаў, асветы, надзейным падмуркам нацыянальнага развіцця. Менавіта на такім падмурку будуецца сучасная дзяржаўная палітыка ў сферы культуры і развіцця кнігадрукавання.

Намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта краіны Ігар Бузоўскі падчас святкавання Дня беларускай пісьменнасці падкрэсліў, што мова, культура і пісьменнасць з’яўляюцца ахоўнай граматай беларускай дзяржаўнасці. Гэта падмурак, на якім грунтуецца развіцьцё нашага грамадзтва. Наш сьвяты абавязак — захаваць яго і прымножыць», — адзначыў высокапастаўлены чыноўнік.

Беларускае Радыё Рацыя