Дзень музеяў у песнях і танцах



Да акцыі “Ноч музеяў” 16 траўня далучыўся Слонімскі краязнаўчы музей імя Язэпа Стаброўскага. Свята пачалося позна ўвечары на пляцоўцы каля музея ў самым цэнтры Слоніма.

“Ноч музееў” распачаў духавы аркестр Слонімскай школы мастацтваў “Інтрада”. А потым спявалі і танцавалі перад гледачамі мясцовыя артысты.

Вялікую цікавасць выклікала і выстава сям’і Анішчык “Заканыя ў родны край”, дзе слонімцы пазнаёміліся са старымі рэчамі з хатняй калекцыі Анішчыкаў. На выставе слонімцы-калекцыянеры паказалі старыя прасы, бутэлькі, вагі, гадзіннікі, паштоўкі, дакументы, рэчы, звязаныя з Першай і Другой сусветных войнаў.

А потым для ўсіх, хто хацеў танчыць, іграў і спяваў ансамбль “Райцэнтр”.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім.

Фота аўтара.