Дзень спорту ў Глыбокім



Спачан і таўрэслінг – з такімі рэдкімі відамі спорту пазнаёміліся глыбачане. Дзень спорту ў Глыбокім ладзілі на гарадскім стадыёне  ў межах вішнёвага фестывалю.  Да таго ж мужчыны змаглі паказаць сваю моц у кіданні бярвення, жанчыны – спрыт у забегу ў абутку на абцасах. Дзеці ж з захапленнем назіралі за забегам смаўжоў і гулялі ў таталізатар разам з бацькамі. Як заўважылі наведвальнікі мерапрыемства, найбольшую актыўнасць і эмацыйнасць у спаборніцтвах праявілі жанчыны:

– На жанчын, канешне, было прыемна паглядзець, столькі эмоцый. Мужчын было мала. Яны папросту прыйшлі, пацягаліся і ўсё. Таму жанчыны цягнуць за ўсіх.

– Усе бачаць, што мы заўсёды ходзім на высокіх абцасах. Таму ў калектыве было прынята агульнае рашэнне, што мы будзем бегаць на абцасах. Я ўсё жыццё – на абцасах. Таму і бегчы на іх мне было няцяжка.

– Мне не вельмі цяжка было, але вельмі весела. Мне спадабалася.

– Мне спадабалася, што для дзяцей былі гульні. Таксама і дарослым можна было пагуляць, успомніць сваю маладосць. Настрой добры, музыка, цікавыя конкурсы.

Падчас мерапрыемства праходзіла фотавыстава “Спартовая вішня”, спартакіяда сярод кіраўнікоў устаноў і прадпрыемстваў, паказальныя выступленні спартоўцаў, танцавальных групаў, фітнес-гуртоў, ладзіўся турнір па сілавым экстрыме і армрэслінгу.

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя, Глыбокае

Фота аўтаркі