Дзень Войска Польскага ў Гародні



Непрызнаваны ўладамі Саюз палякаў на Беларусі супольна з Генеральным консульствам Рэспублікі Польшча ў Гародні  арганізавалі ўрачыстасці, прысвечаныя Дню Войска Польскага.

wp2

На многіх вайсковых пахаваннях жаўнераў, што загінулі падчас польска-бальшавіцкай вайны, былі ўскладзеныя вянкі і запаленыя знічы. Асноўныя мерапрыемствы прайшлі на вайсковых і старых каталіцкіх могілках Гародні. Як зазначыў старшыня Саюза палякаў Мечыслаў Яскевіч, для палякаў на Беларусі гэты дзень з’яўляецца вельмі важным:

– Для нас, палякаў, гэта вельмі важна, бо гэта наша памяць, наша мінулае. Жаўнеры аддалі за вольнасць гэтай зямлі найважнейшае – свае жыцці. Мусім гэта памятаць, а самае галоўнае – перадаваць нашым нашчадкам.

Саюз палякаў на Беларусі штогод арганізоўвае ўрачыстасці, прысвечаныя Дню польскага войска. Сябры арганізацыі па ўсёй краіне апякуюцца магіламі жаўнераў, якія загінулі падчас польска-бальшавіцкай вайны.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня