Дзень Волі 2016 (абноўлена)



25 сакавіка, адзначаецца Дзень Волі. 98 гадоў таму, у 1918 годзе, ва ўмовах сусветнай вайны была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Тады ўпершыню ў найноўшай гісторыі беларусы заявілі пра сваё права на дзяржаўнасць.

***

Святкаванне Дня Волі ў Менску паказвае, што грамадства абуджаецца і пераадольвае страх, — лічыць кінадраматург і публіцыст Уладзімір Халіп.

Па яго словах, падчас святкавання ён пабачыў шмат новых, незнаёмых людзей, шмат моладзі. А гэта значыць, што церпіць паразу ідэалогія мінулага, ідэалогія 30-х гадоў XX-га стагоддзя, якую насаджаў у Беларусі Аляксандр Лукашэнка, кажа Уладзімір Халіп:

— Беларусь ужо даўно абрала іншы шлях і гэта шлях да свабоды, да волі — гэта шлях у Еўропу, у нармальнае чалавечае жыццё. І калі гэтая ідэя становіцца ідэяй народа, то ніякае войска, ніякі АМАП, ніякія чэрці не стрымаюць гэтага імкнення.

Я думаю, што бліжэйшыя гады нашу краіну чакаюць вялікія змены, бо  цяперашні рэжым церпіць крах. Будучыня належыць вольнай Беларусі, вольнаму народу, — сказаў Уладзімір Халіп.

Прыйдзе час, калі Дзень Волі стане галоўным дзяржаўным святам, — упэўнены лідар Руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч:

— Людзей больш чым звычайна, хоць заўсёды хочацца яшчэ і яшчэ. Я не думаю, што цяпер такі момант, калі большасць людзей у краіне разумеюць, што гэта за свята, нават моладзь не ведае. Большасць у Беларусі думае, што Кацярына ІІ і Пётр І — нашы імператары. Не хапае гістарычных ведаў.

І таму вельмі важна, што ёсць вось гэтая частка людзей, для якіх з’яўляецца святым абавязкам абараніць незалежнасць і падзякаваць тым, хто 25 сакавіка 1918 годзе ствараў Беларускую Народную Рэспубліку, — сказаў Аляксандр Мілінкевіч.

Фота Аляксея Лапіцкага

***

Прадстаўнікі апазіцыі пачалі пачалі святкаване Дня Волі ў Менску з ускладання кветак да помніку Янку Купалу. Каля манумента выступілі Мікалай Статкевіч, Анатоль Лябедзька, Вячаслаў Сіўчык, Уладзімр Някляеў, Павел Севярынец.

Па словах Паўла Севярынца, у беларускай мове паняткі свабоды і рашучасці абазначаюцца адным словам — Воля:

Як казаў Янка Купала, да помніка якому мы ўскладаем кветкі: «Хто не любіць Волі, той не нашага роду». Таму за 22 гады спрабаваў Лукашэнка пераўтварыць нашу краіну ў калгас, дзе былі б толькі свінафермы, брыгадзіры, красныя куты і людзі па калена ў брудзе, але гэтаму не бываць, бо час калгасаў прайшоў, час Расейскай Імперыі і савецкага Саюзу прайшоў і час Лукашэнкі праходзіць. Мала таго, Дзень Волі ў беларускіх каталікоў і пратэстантаў — гэта Дабравешчанне.

Таму гэта светлы дзень, дзень тых, хто верыць. Будзем верыць — пераможам, — сказаў Павал Севярынец.

***

DW41

DW45

20:00

Яшчэ паўгадзіны ад таго моманту калі арганізатары абвясцілі, што акцыя завершана, моладзь не спяшалася разыходзіцца і спявала песні «Ляпісаў», людзі танчылі, скакалі. Таксама агучвалася вялікая падтрымка Надзеі Саўчанцы, луналі лозунгі «Жыве Беларусь». На дадзены момант усе пачалі разыходзіцца.

DW44

DW43

DW42

DW40

19:30

Шэсце скончылася ля універмага «Рыга», людзі пакуль не разыходзяцца.

DW37

DW38

DW36

DW35

DW34

19:00

На чале калоны, якая дайшла да вуліцы Сурганава, ідуць палітыкі Аляксей Янукевіч, Віталь Рымашэўскі, Аляксандр Мілінкевіч.

Людзі плануюць дайсці да супермаркета «Рыга» і разысціся. Спяваюць песні «Ляпісаў».

DW27

DW26

DW25

DW30

DW29

DW28

DW31

DW32

DW33

18:52

Людзі вырашылі не ісці на Бангалор. Вячаслаў Сіўчык прапануе ісці да ўніверсама «Рыгі». Віталь Рымашэўскі прапанаваў дайсці да «Рыгі» і разысціся да дамах. Удзельнікі акцыі зноў збіраюцца ў калону. Наперадзе трымаюць банер «Дзень Волі» з фатаграфіямі дзеячаў Рады БНР.

18:25

Калона дайшла да кінатэатра «Кастрычнік». Там тых людзей, што ішлі ад помніка Янку Купалу чакалі яшчэ 300 чалавек, якія далучыліся да ўдзельнікаў акцыі.

DW23

DW21

DW22

 

DW24

DW14

DW15

DW17

DW18

DW19

DW20

18:00

Дзень Волі ў беларускай сталіцы перамясціўся ад помніка Янку Купалу спачатку да помніка Якубу Коласу, а потым да кінатэатра «Кастрычнік», дзе Мінгарвыканкам дазволіў збор удзельнікаў акцыі ў Дзень Волі.

З Менска паведамляе Стас Дэдэрка:

Літаральна некалькі хвілін таму галава калоны перасекла плошчу Якуба Коласа. Там вырашылі надоўга не затрымлівацца, кароткую прамову сказаў Мікалай Статкевіч, прачытаў свой верш Някляеў і рушылі далей. Мікалай Статкевіч можна сказаць кіруе шэсцем, ён заклікае, каб ніхто не заходзіў у падземныя пераходы і добра накіроўвае людзей праз іншыя, наземныя пераходы і так далей. Калона ўвесь час колькасна расце і калі галава калоны ўжо перасякала плошчу Перамогі, дык хвост калоны застаўся далёка ззаду і на плошчу нават не зайшоў. Хоць дакладна палічыць колькасць людзей вельмі цяжка, але відавочна, што іх ужо не 200, а значна больш. Таксама на падыходзе да плошчы Перамогі хлопцы, вядомыя па справе графіцістаў, запалілі фаеры з лозунгамі «Не імперыі!»

Мінакі, якія ідуць насустрач, рэагуюць па рознаму: людзі сталага веку ў асноўным напружана, а моладзь з усмешкамі. Праязджаў аўтобус з дзецьмі, якія махалі рукамі.

Сярод лозунгаў тут і «Свабоду!» і «Работу!» і «За незалежнасць!» і «Верым Можам Пераможам!». Зараз мы крочым да кінатэатра «Кастрычнік», які ўжо вельмі блізка.

DW11

DW12

CeZxgD7XIAAMNk-

17:33

Запалілі першыя фаеры. «Выйдзі на вуліцу, вярні сабе свабоду», — скандуюць некаторыя ўдзельнікі акцыі.

DW7

DW8

17:23

Людзі сабраліся ў калону і выйшлі на праспект у бок Плошчы Перамогі. Калона расцягнулася ад моста праз Свіслач да цырка.

DW9

DW6

DW10

^C3F83CAC9D05099B79021A914062E99933130D3E3F4E0DDC70^pimgpsh_fullsize_distr

17:00

З Менску паведамляе наш карэспандэнт Стас Дэдэрка.

Ужо цяпер тут даволі шмат людзей, я магу налічыць каля 200, таксама не бракуе людзей у «штацкім», якія размеркаваліся па гэтай тэрыторыі. Людзі ўскладаюць кветкі ля помніка Янку Купалу, а таксама ставяць знічы. Таксама тут даволі шмат палітыкаў: прадстаўнікоў розных рухаў, у тым ліку Вячаслаў Сіўчык, Павал Севярынец, Анатоль Лябедзька, ну і сам Мікалай Статкевіч, які прапанаваў тут сабрацца, каб потым адсюль рушыць калонай да афіцыйна дазволенага ўладамі месца збору, да кінатэатра «Кастрычнік».

1

3

2

4

DW5

CeZgFuMUEAAfZ0m

CeZgaLMVAAAreAC

Дзе нашы пенсіі і «драздуноў да адказу». Між іншым, такія эканамічныя лозунгі таксама луналі падчас шэсця да Дня волі ў Мінску – сказаў у нашым эфіры лідэр Аб’яднанай грамадзянкай партыі Анатоль Лябелька у час шэсця. Паводле палітыка эканамічная сітуацыя ў Беларусі сапраўды складаная і таму на шэсці асабліва моладзь да гэтага падышла крэатыўна.

Некалькі такіх пунктаў агульнага паслання. Першае, даць людзям права выбару, свабодныя і сумленныя выбары. Другое, гэта новы эканамічны курс, структурныя рэформы. Ну і натуральна: незалежная, вольная еўрапейская Беларусь. 

Беларускае Радыё Рацыя