Дзень Волі ў Бярозе



Бярозаўскія грамадскія актывісты прадэманстравалі павагу да сваёй гісторыі, да сімвалаў і ўспомнілі гістарычны момант стварэння вольнай, незалежнай беларускай дзяржавы. Прысутныя трымалі плакаты з надпісамі: «Беларусь — не Расея», «Не — Еўразійскаму саюзу», «Беспрацоўным — працу, а не дэкрэт пра дармаедства». Адна з заяўніц пікету Таццяна Тарасевіч сказала, што дазвол уладаў быў нечаканы, бо на дадзены момант скарга актывістаў на забарону пікету 10 снежня чакае разгляду ў касацыйнай інстанцыі:

– Для мяне гэта свята Беларусі, што мы незалежныя. Хачу пераменаў у сваёй краіне.

– Патрэбна, каб гэтае свята – 25 сакавіка – было дзяржаўным святам.

– Калі б на дзяржаўным узроўні дазволілі, то нас былі б тысячы.

– Раз у год узнікае магчымасць патрымаць у руках дарагі для мяне сцяг Беларусі.

– Я бы пайшоў на гэты пікет і недазволены ўладамі, таму што лічу гэта святам, якое варта адзначаць усёй краінай, абвяшчаць яго выходным днём.

Гэта першы пікет у Дзень Волі ў Бярозе за шмат гадоў, санкцыянаваны мясцовай уладай.

Беларускае Радыё Рацыя

Цалкам матэрыял у гукавым фармаце: