Дзень Волі ў Гомелі пройдзе 25 сакавіка



Пакараны 12-цю суткамі адміністрацыйнага арышту Уладзімір Кацора напярэдадні суда заявіў, што галоўныя задачы беларусаў – гэта змаганне за эканамічныя рэформы і абарона незалежнасці:

– Беларусы як сірата, як дзіцё, у якога няма сваёй дзяржавы. І нашая задача, каб гэтую дзяржаву беларусам вярнуць. І ўлада, калі яна кажа, што дармаеды робяць так, каб ворагі Беларусі маглі выкарыстаць нашыя маршы, то мушу сказаць, што ў сваёй заяўцы мы пісалі, што, на жаль, галоўная пакуль пагроза незалежнасці Беларусі ідзе ад ўлады.

Гомельскі аргкамітэт Руху „За скасаванне Дэкрэту №3” накіраваў заяўку да гарадскіх і абласных уладаў на правядзенне мірнай акцыі з нагоды абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Дэмакраты заклікаюць чыноўнікаў далучацца да святкавання.

Беларускае Радыё Рацыя