Дзіцячы хоспіс у Гародні рыхтуе свята беларускай моды



Праект беларускай моды «Святаяннік» у які ўвойдуць 15 розных мадэляў вопраткі для матуль, што маюць дзетак з інваліднасцю рыхтуе ў Гародні дзіцячы хоспіс. Вопратка будзе зроблена з улікам беларускай культуры моды XVI-XIX стагоддзя. Ідэя праекту — сфармаваць талерантныя паводзіны ў грамадстве і раўнапраўнае стаўленне да дзяцей з цяжкай формай інваліднасці.

Пра праект распавядае дырэктарка гарадзенскага дзіцячага хоспіса Вольга Шульга:

— «Святаяннік» — гэта праект, які спрыяе таму, што будзе раскрывацца патэнцыял бацькоў, якія выхоўваюць цяжка хворых дзяцей, а таксама мы разлічваем на тое, што людзі, наша грамадства, пабачаць, што насамрэч не галоўнае, які стан здароўя, а тое, які патэнцыял ёсць у асобы, і што кожная асоба гэты патэнцыял можа і мае права рэалізоўваць у нашым грамадстве.

Праект плануюць паказаць пад час вялікага паказу ў кастрычніку 2016 года.

ef1478a1cfb3f9642b5d6c256280d0e1b7bffb56

ad2dac195fde605e80981ad2c5e971534e981aac

Да рэалізацыі праекта ўжо далучыліся этнакрама «Цудоўня», аб’яднанне народных майстроў «Гарадзенскі каларыт», майстэрня «Elen Carotte». Падтрымаць праект можа кожны жыхар Беларусі праз краўтфандынгавую пляцоўку «

Вулей».

Беларускае Радыё Рацыя