Дзмітрыя Тарасюка пакаралі штрафам і канфіскавалі кампутар



Пінскі суд пакараў Дзмітрыя Тарасюка штрафам у памеры 4-х базавых велічынь, таксама ў Дзмітрыя канфіскавалі кампутар. Жыхара Пінска, які запатрабаваў спыніць трансляцыю расейскіх СМІ, звінавацілі ў прапагандзе нацызма. Гэтае злачынства праваахоўнікі выявілі ў ягоным артыкуле двухгадовай даўніны. Тарасюк у сацыяльных сетках параўнаў Сталіна і Гітлера.

Сам Дзмітрый Тарасюк адмаўляе ўсе абвінавачванні і ўпэўнены, што гэта пераслед за ягоную прынцыповую пазіцыю:

– Прачнуўся, адчуў сябе беларусам. Грамадзянскі гонар прачнуўся і зразумеў, што трэба штосьці рабіць.

Нагадаем, што ў студзені Дзмітрый Тарасюк звярнуўся ў Мінінфармацыі, КДБ і Берасцейскі абласны выканкам з заклікам спыніць вяшчанне расейскіх каналаў, дзе гучыць абраза ў бок гісторыі і дзяржаўнасці Беларусі. У лютым, пасля фармальных адказаў на зварот, да яго наведаліся праваахоўнікі і звінавацілі ў прапагандзе нацызму.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя