Трэніроўка з Гурковым за лепшае эсе па-беларуску



ai-211112-aux-head-20160629_hurkou_360Курсы беларускай мовы «Мова нанова» абвясцілі конкурс на найлепшае эсэ пра адзін беларускамоўны дзень з жыцця.

Ідэя конкурсу паўстала пасля таго, як выйшаў відэаролік «Мова Гуркова». Да “Мовы нанова” пачалі прыходзіць пытанні: як патрапіць на такі майстар-клас ад “народнага чэмпіёна”? Так, было вырашана абвясціць конкурс, дзе суперпрызам будзе эксклюзіўная 2-гадзінная трэніроўка ў шматразовага чэмпіёна свету па тайскім боксе Віталя Гуркова.

Умовы конкурсу:

1. Прынамсі адзін дзень ад раніцы да вечара размаўляць па-беларуску ўсюды: у хаце, на дварэ, у краме, на працы, з сябрамі і г.д.

2. Апісаць у пісьмовай форме свае ўражанні, рэакцыю людзей, свае радасці і цяжкасці.

3. Калі маеце акаўнт у сацсетках — вывешваеце гісторыю туды з хэштэгам #янебаюсяспрабаваць

4. Даслаць гэтую гісторыю + сваю фотку + некалькі слоў пра сябе + свае кантакты на [email protected] да 15 верасня ўключна. Апроч тэксту (гэта абавязковы фармат), можна дадаць відэа, аўдыё, здымкі і г.д.

Пасля гэтага «Мова нанова» разам з Віталём Гурковым прачытае ўсе гісторыі і вызначыць пераможцаў. Найлепшыя будуць запрошаныя на трэніроўку ва ўзгоднены з Віталём час. Калі арганізатараў конкурсу ўразіць адна гісторыя — гэта будзе трэніроўка для аднаго чалавека; калі пяць — то гэта будзе групавая трэніроўка для пяці чалавек.

Апроч суперпрыза, «Мова нанова» падрыхтавала для ўдзельнікаў конкурсу шэраг іншых падарункаў: кнігі “Мова Нанова: 20 крокаў да беларускай мовы”, фірмовыя цішоткі, кубкі і бранзалеты.

Конкурсныя працы публікуюцца ТУТ.

Спрабуйце — і перамагайце!

Беларускае Радыё Рацыя