Дзяніс Івашын: Пасквілі на мяне пішуць журналісты LifeNews



Гарадзенец, аўтар ўкраінска-беларускага рэсурсу «InformNapalm» Дзяніс Івашын ужо стаў двойчы героем матэр’ялаў на адным з расейскіх чарнасоценскіх сайтаў.

У артыкулах, якія па словах Дзяніса зроблены “вельмі прымітыўна”, пішуць пра яго бацькоў і бізнес, якім займаецца яго сям’я, пазначаны яго прыватны адрас, а таксама распавядаюць пра яго памерлага бацьку, які нібыта жыве ў Расеі. Аўтары скарысталіся тактыкай працы з адкрытах крыніцаў і „нарылі масу інфармацыі” пра Дзяніса.

– Вельмі шмат выдуманай інфармацыі. Людзі ўжо прызвычаіліся па аналогіі з гэтымі ўкрыжаванымі хлопчыкамі, бабулямі-эпілептыкамі, снегірамі. У дачыненні да мяне – падобная дэзінфармацыя. Да таго ж трэба зазначыць, што рэдактарам рэсурсу, на якім з’явіўся пасквіль на мяне, з’яўляецца Вячаслаў Раўжын. З ягонага профілю “Укантакце” вынікае, што ён з’яўляецца журналістам LifeNews і каардынатарам “Антымайдан-Масква”.

Дзяніс Івашын лічыць гэтыя артыкулы пасквілямі, якія з’явіліся пасля яго публікацый на старонках «InformNapalm» артыкулаў пра казакаў у Беларусі, а таксама пасля вялікага артыкула пра расейскіх вайскоўцаў у Сірыі.

Беларускае Радыё Рацыя